Арганізацыйныя пытаннi

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і іншыя славянскія.

Просім Вас даслаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі і тэкст даклада на адрас Аргкамітэта да 10 красавіка 2018 года.

Арганізацыйны ўнёсак 18 бел. руб.

Матэрыялы канферэнцыі будуць выдадзены як зборнік навуковых артыкулаў. Удзельнікі атрымаюць зборнікі артыкулаў падчас работы канферэнцыі. Рассылка зборнікаў будзе ажыццяўляцца за кошт аўтараў. У электронным выглядзе зборнік можна будзе атрымаць у фармаце .pdf.

Інфармацыйны ліст

Праблемнае поле канферэнцыі:

  1. Археалогія. Этнаграфія. Гісторыя Усходняга Палесся.
  2. Традыцыйнае народнае мастацтва. Дойлідства. Жывапіс. Іканапіс. Кнігадрукаванне.
  3. Народныя звычаі і абрады. Фальклор. Народная кніжна-літаратурная культура Усходняга Палесся.
  4. Стылістыка.
  5. Гісторыя мовы. Этымалогія. Лексікалогія. Словаўтварэнне.
  6. Дыялекталогія.
  7. Этналінгвістыка.
  8. Мастацкая літаратура.